Пуцін папрасіў Лукашэнку сказаць два словы, а ён сказаў чатыры. І ўсе чамусьці па-беларуску

На адкрыцці міжнароднага турніру «Гульні будучыні» ў Казані, сталіцы Татарстана, расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін пасля свайго выступлення папрасіў нешматлікіх высокіх гасцей, якія даехалі да яго ў госці, таксама сказаць «два словы».

21.02.2024 / 22:48

Першаму Пуцін перадаў мікрафон свайму найбліжэйшаму саюзніку Лукашэнку, і той замест двух прамовіў слоў удвая больш, прытым чамусьці на беларускай мове: «Наперад у будучыню, сябры». 

Можна меркаваць, што прывітанне па-беларуску ўкладалася ў агульны сцэнарый мерапрыемства ў сувязі з тым, што 21 лютага адзначаецца Сусветны дзень роднай мовы, а гульні адкрываюцца ў сталіцы нацыянальнай рэспублікі ў складзе Расіі.

Чытайце таксама:

Лукашэнка зноў з'ехаў з Беларусі

«Людзі павінны адчуваць сябе ў бяспецы ў любы час сутак». Лукашэнка ўпэўнены, што такое адчуванне з'яўляецца пры назіранні ўзброеных сілавікоў

У школах ужо выкарыстоўваюць адзіны падручнік па гісторыі Беларусі і Расіі

Nashaniva.com