Фаварытку Лукашэнкі Ксенію Санковіч зацвердзілі генеральным сакратаром НАК
У пачатку 2024 года ў структуры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі адбыліся змены. Паўнавартасным генеральным сакратаром арганізацыі стала былая гімнастка Ксенія Санковіч. Пра гэта сведчыць інфармацыя на сайце НАК.
22.02.2024 / 18:23
Апошнія два гады Санковіч лічылася выканаўцай абавязкаў генеральнага сакратара, хоць фармальна пасаду займала Паліна Галавіна — 34-гадовая выпускніца ін’яза, якая зрабіла кар’еру ў Федэрацыі паруснага спорту, а ў 2020 перайшла ў НАК.
33-гадовая Ксенія Санковіч — былая гімнастка, прызёрка Алімпіяды-2008. Займела славу як фаварытка бізнэсмена Юрыя Чыжа. Але нават пасля яго арышту Санковіч засталася ў «кавуновым батальёне» Аляксандра Лукашэнкі, сядзела побач з ім на шматлікіх мерапрыемствах.
Санковіч робіць кар'еру спартыўнага функцыянера, а таксама працуе вядучай на тэлеканале АНТ.
Ксенія Санковіч і Віктар Лукашэнка
Чытайце таксама:
Кавуновы батальён Лукашэнкі: хто гэтыя дзяўчаты? ФОТЫ
Ірына Ляпарская: У Юрыя Чыжа і Ксеніі Санковіч дакладна было каханне
Лукашэнка на ўрачыстасцях да адкрыцця Палаца гімнастыкі сядзеў з Кабаевай і Санковіч ФОТЫ
23-гадовая гімнастка Ксенія Санковіч — хто паляцеў у Сочы ў кампаніі Лукашэнкі? ФОТЫ