Палітвязень Уладзімір Гундар пяты месяц знаходзіцца ў камеры-адзіночцы
Пяты месяц у камеры-адзіночцы Магілёўскай крытай турмы №4 знаходзіцца палітвязень, асуджаны на 20 гадоў па «справе Аўтуховіча» Уладзімір Гундар. Перапіска абмежаваная. Але суцешыла родных дазволенае раз на месяц тэлефанаванне, паведамляе Радыё Рацыя.
23.02.2024 / 10:38
Фота: sb.by
Кажуць сваякі палітвязня:
— Зараз яму выдаюць лекі і нават робяць уколы, што за тры гады не было ні разу ва ўсіх турмах. А так, настрой у яго цяжкі. Ён ужо каторы месяц у адзіночцы сядзіць. І яму ўжо цяжка, ён перажывае.
Палітвязень Уладзімір Гундар адбываў пакаранне ў Бабруйскай калоніі №2. 10 кастрычніка пераведзены на 3 гады ў крытую Магілёўскую турму №4. Асуджаны да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па справе «групоўкі Аўтуховіча».
Чытайце таксама:
Мікалаю Аўтуховічу за мінулы год не перадалі ніводнай бандэролі
Былы палітвязень: Ігар Леднік казаў мне, што хутчэй за ўсё памрэ ў калоніі