Генеральны сакратар НАТА прызнаў права Украіны наносіць удары па тэрыторыі Расіі
Кіеў мае права наносіць удары па расійскіх вайсковых аб'ектах за межамі Украіны ў адпаведнасці з міжнародным правам, заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.
23.02.2024 / 16:46
Енс Столтэнберг. Фота: Getty Images
«Гэта агрэсіўная вайна Расіі супраць Украіны, якая з'яўляецца грубым парушэннем міжнароднага права. А паводле міжнароднага права Украіна мае права на самаабарону. Гэта ўключае ў сябе таксама нанясенне ўдараў па легітымных вайсковых цэлях, расійскіх вайсковых цэлях за межамі Украіны», — цытуе Столтэнберга Financial Times.
Financial Times піша, што гэта важная змена ў рыторыцы лідара вайсковага альянсу, раней ён прынамсі публічна не падтрымліваў такую тактыку.
Напярэдадні генеральны сакратар НАТА заявіў, што Узброеныя сілы Украіны змогуць наносіць удары па тэрыторыі Расіі з дапамогай знішчальнікаў F-16, калі яны будуць пастаўленыя.
Паводле яго слоў, кожны саюзнік Украіны будзе вырашаць самастойна, перадаваць знішчальнікі Кіеву ці не. Аднак усе пастаўленыя F-16 украінская армія зможа выкарыстоўваць у рамках самаабароны.
Чытайце таксама:
Столтэнберг: Смерць Навальнага — нагода павялічыць дапамогу Кіеву
У NATO зʼявіцца новы генеральны сакратар. Хто зменіць Столтэнберга?
Якія краіны рызыкуюць застацца без абароны, калі прэзідэнтам ЗША стане Дональд Трамп