У Мінску затрымалі каля 40 архітэктараў

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», затрыманні пачаліся на мінулым тыдні, меркавана, 14 лютага.

25.02.2024 / 00:48

Мінск, праспект Незалежнасці. Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

У Мінску прайшлі масавыя затрыманні архітэктараў. Нашы суразмоўцы ў Мінску называюць лічбу «каля 40 затрыманых». Разам з імі затрымлівалі і членаў іхніх сем’яў — агулам да 70 чалавек. Некаторых пасля адпусцілі. 

«Нашай Ніве» ўдалося пацвердзіць імёны пяці архітэктараў, затрыманых у Мінску. Некаторыя з іх атрымалі суткі, супраць іншых заведзеныя крымінальныя справы. Нам вядома, што яшчэ аднаго архітэктара затрымалі пасля вяртання з-за мяжы.

Прычынай затрымання, імаверна, сталі абвінавачванні ва ўдзеле ў руху за свабодныя выбары і супраць дыктатуры ў 2020 годзе.

Калі вы ведаеце пра тое, што здарылася, больш, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ ці на nivanasha@proton.me. Або любому рэдактару ці журналісту «Нашай Нівы», якога ведаеце асабіста.

@nashaniva У Мінску пачалася «справа архітэктараў»? Што адбываецца #архитектор #минсксейчас #минск #беларусь #беларусьновости #новостибеларуси #нашаніва ♬ Conspiracy - Kieran Rogers

Nashaniva.com