«Гулагу нет» заяўляе, што мае звесткі пра катаванні Навальнага перад смерцю
У распараджэнні «Гулагу нет» ёсць звесткі аб ужыванні гвалту 15-16 лютага ў дачыненні да Аляксея Навальнага ў калоніі ў Харпе, паведамляе канал праекта.
25.02.2024 / 15:50
У праекта ёсць звесткі пра звязванне, абезрухоўліванне і катаванне холадам Аляксея Навальнага 15-16 лютага, гаворыцца ў канале праекта.
Гэтую інфармацыю «Гулагу нет» перадала журналісту-расследавальніку Хрыста Грозеву.
У панядзелак ранкам «Гулагу нет» абяцае назваць поўны спіс сілавікоў, якія маюць дачыненне да забойства Аляксея Навальнага.
Чытайце таксама:
Цела Навальнага ўсё ж аддалі маці
Юлія Навальная: За вайну ва Украіне Пуціну трэба будзе адказаць