Буданаў пракаментаваў смерць Навальнага
Кіраўнік ГУР МА Украіны расказаў, якая інфармацыя наконт смерці расійскага апазіцыянера ёсць ва ўкраінскай разведкі.
25.02.2024 / 16:55
Падчас форуму «Украіна. 2024» Кірылу Буданава папрасілі пракаментаваць смерць у зняволенні расійскага палітыка Аляксея Навальнага.
«Я магу вас расчараваць, але тое, што нам вядома: ён рэальна загінуў ад тромба. Гэта больш-менш пацверджана. Гэта ўзята не з інтэрнэту, але, на жаль, прыродная [смерць]», — сказаў Буданаў.
Пра смерць Навальнага ў калоніі ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе стала вядома 16 лютага. Цягам тыдня цела палітыка не хацелі аддаваць родным, маці шантажавалі, каб яна правяла таемнае пахаванне свайго сына. У выніку 24 лютага Людміла Навальная атрымала цела Аляксея Навальнага.
Па афіцыйнай інфармацыі, яго смерць наступіла «па натуральных прычынах».
Чытайце таксама:
«Гулагу нет» заяўляе, што мае звесткі пра катаванні Навальнага перад смерцю
Цела Навальнага ўсё ж аддалі маці
Юлія Навальная: За вайну ва Украіне Пуціну трэба будзе адказаць