Мінскую кватэру Цапкалаў прадаваць не будуць

На 27 лютага быў прызначаны аўкцыён па продажы трохпакаёвай кватэры ў Мінску, якая належыць сям'і Цапкалаў — экс-прэтэндэнта на выбарах-2020. Аднак таргі не адбудуцца — няма ўдзельнікаў.

27.02.2024 / 11:45

На таргі па куплі трохпакаёвай кватэры ў Мінску можна было зарэгістравацца да 16.00 26 лютага. Сам аўкцыён павінен быў прайсці сёння. Аднак на сайце электроннага аўкцыёну з'явілася аб'ява, што кватэру прадаваць не будуць. Прычына — адсутнасць удзельнікаў, якія жадаюць набыць нерухомасць.

12 лютага «Белюрзабеспячэнне» выставіла на таргі трохпакаёвую кватэру, размешчаную ў доме № 5 на вуліцы Чарнышэўскага. Агульная плошча жылля — 103,7 м2. Разам з жыллём хацелі прадаць месца ў падземным гаражы. У кватэры зарэгістраваны адзін чалавек. Паведамляецца, што даўжнік — Валерый Цапкала. Пачатковы кошт маёмасці — 358 442 рублі 20 капеек.

Жонка Валерыя Цапкала, Вераніка, адзначала раней, што нерухомасць належыць не толькі яе мужу, але таксама ёй і непаўналетнім дзецям мужа і жонкі. На яе думку, рашэннем выставіць на таргі нерухомасць парушаецца ў тым ліку Канстытуцыя. Жанчына заклікала Следчы камітэт і пракуратуру правесці расследаванне з прычыны продажы нерухомасці.

@nashanivanews Лукашэшкаўцы не могуць прадаць канфіскаваную кватэру Валерыя і Веранікі Цапкалаў #лукашенко #цепкало #тихановская #светланатихановская #чпбеларусь #беларусьновости #квартира #минск #минсксейчас #продажаквартиры ♬ Tomorrow - Adrian Berenguer

Чытайце таксама:

На аўкцыён выставілі мінскую кватэру Валерыя Цапкалы

Вераніка Цапкала — пакупнікам яе канфіскаванай кватэры: «Мы вернемся і запатрабуем ад вас выплаты арэнды!»

«Цапкала меў шанцы стаць значнай персонай у гісторыі Беларусі. Але жыве ў ідэалагемах рускага свету»

Nashaniva.com