Лінкявічус: Калі Расія адважыцца кінуць выклік НАТА, Калінінград будзе нейтралізаваны першым
Пасол Літвы ў Швецыі, былы кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што пасля ўступлення Швецыі ў НАТА Балтыйскае мора стане «ўнутраным морам» альянсу. Ранейшыя, паводле Лінкявічуса, ілжывыя абвінавачванні Расіі ў тым, што яна аточаная краінамі НАТА, якраз цяпер становяцца рэальнасцю.
27.02.2024 / 15:52
Пасол Літвы ў Швецыі, былы кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус. Фота: AP Photo / Virginia Mayo
«Пасля інтэграцыі Швецыі ў Альянс Балтыйскае мора стала ўнутраным морам НАТА. Калі Расія адважыцца кінуць выклік НАТА, Калінінград будзе «нейтралізаваны» першым. Папярэднія ілжывыя абвінавачванні Расіі ў тым, што яна акружаная НАТА, цяпер становяцца рэальнасцю», — напісаў Лінкявічус на сваёй старонцы ў Х.
Заяўку на ўступленне ў НАТА Швецыя падала адначасова з Фінляндыяй у маі 2022 года. Фінляндыя афіцыйна далучылася да альянсу 4 красавіка 2023 года.
Супраць уваходжання Швецыі ў блок доўгі час выступалі Турцыя і Венгрыя. Турцыя адобрыла ўступленне Швецыі ў НАТА 25 студзеня 2024 года, парламент Венгрыі — 26 лютага.
Чытайце таксама:
Столтэнберг абвергнуў адпраўку войскаў НАТА ва Украіну
Расійскі сенатар параўнаў міністра абароны ЗША з малпай. Амерыканскі астранаўт яму адказаў