У цэнтры Мінска гарэў будынак былога рэстарана «Журавінка»

Фота будынка, з якога ідзе густы дым, прыслалі чытачы выданню «Анлайнер».

27.02.2024 / 17:49

На відэа бачна, што ў будынку гарыць дах, да яго пад'язджаюць машыны ратавальнікаў. 

Пасля МНС апублікавала здымак, зроблены ўнутры самога будынку. Як паведамляецца, узгаранне адбылося ў памяшканні кухні рэстарана, яго патушылі.

Па папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

92-гадовая мінчанка атрымала апёкі пры гатаванні ежы

Пажарнікі ў Іспаніі некалькі гадзін змагаліся, спрабуючы выратаваць людзей з ахопленага агнём шматпавярховіка

На Нямізе ўначы ледзь не згарэў інтэрактыўны прыпынак

Nashaniva.com