Пастару з Новалукомля далі за малітву за Украіну 15 сутак

Аляксандр Зарэцкі, пастар евангельскай царквы Новалукомля, быў затрыманы 22 лютага за тое, што падчас набажэнстваў у ягонай грамадзе гучала малітва за спыненне вайны ва Украіне. Сёння стала вядома, што святару прызначылі 15 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), піша «Хрысціянская візія».

27.02.2024 / 20:08

Раней мясцовыя ідэолагі неаднаразова выказвалі прэтэнзіі пастару за яго актыўную пазіцыю і пагражалі пераследам. Незадаволенасць уладаў выклікала і тое, што пастар таксама адмаўляўся ўдзельнічаць у палітычных мерапрыемствах, якія яны ладзяць.

Зарэцкі і яго грамада падвяргаліся пераследу з боку сілавікоў ужо не раз. У ліпені 2021 года ў пастара адбываўся ператрус, у лістападзе 2021 года адміністрацыйная справа была распачатая з-за нязначных недакладнасцяў пры афармленні гуманітарнага грузу.

20 красавіка 2023 года пастар быў затрыманы па арт.19.11 КаАП РБ за лайкі і каментары да матэрыялаў з інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі.

Пастар двойчы запар атрымаў арышт на 15 сутак, правёўшы за кратамі месяц.

Чытайце таксама:

За каментары ў тэлеграме затрымалі жанчыну з Мінска. Выйшлі на яе вельмі проста

У Быхаве затрымалі мужчыну, які сарваў чырвона-зялёны сцяг

У Брэсце затрымалі двух удзельнікаў пратэстаў 2020 года

Nashaniva.com