Ужо праз месяц правы кіроўцы пачнуць выдаваць на 20 гадоў

Пасведчанні кіроўцы ў Беларусі пачнуць выдаваць тэрмінам на 20 гадоў з 23 сакавіка, паведаміў БелТА начальнік аддзялення рэгістрацыйна-экзаменацыйнай дзейнасці і тэхнічнага нагляду ДАІ МУС Аляксандар Шмаенкаў.

27.02.2024 / 22:16

Паводле слоў міліцэйскага чыноўніка, такое рашэнне «прынясе карысць як шараговым кіроўцам, так і рэгістрацыйным аддзелам ДАІ», бо знізіць нагрузку на іх. Акрамя таго, гэтая практыка цалкам адпавядае міжнароднай.

«Многія краіны выдаюць пасведчанні на такі тэрмін. Аналагічную ідэю вылучылі таксама ў Расійскай Федэрацыі», — адзначыў Шмаенкаў.

Новы парадак прадугледжаны Указам № 55, які 16 лютага падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Згодна з ім, змяншаюцца тэрміны выдачы даведак аб рэгістрацыі транспартных сродкаў у ДАІ (з 10 да 7 працоўных дзён), а таксама павялічваюцца тэрміны дзеяння пасведчання кіроўцы (з 10 да 20 гадоў) і дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху аўтамабіляў, з года выпуску якіх прайшло менш за 3 гады (да 3 гадоў).

Чытайце таксама:

Год пасля жудаснага ДТЗ пад Смалявічамі: як сёння жывуць родныя ахвяр

Як маршрутны бізнэс прагінаюць пад дзяржаўныя аўтапаркі

Спробы вярбоўкі, пагрозы ГУБАЗіКа — расследаванне аб затрыманні адміністратараў канала «Кіроўцы 97»

Nashaniva.com