У 10-х класах гісторыю Беларусі аб'яднаюць з сусветнай гісторыяй у адзін курс
Міністр адукацыі Андрэй Іванец паведаміў, што ўжо з 1 верасня гэтага года ўсе дзесяцікласнікі беларускіх школ пяройдуць на вывучэнне новай інтэграванай дысцыпліны «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі».
28.02.2024 / 21:35
«На гэты момант для школьнікаў «Гісторыя Беларусі» і «Сусветная гісторыя» — гэта два розныя прадметы, якія не маюць цеснай сувязі. Але менавіта гэтага інтэграванага ўяўлення пра гістарычны працэс не хапала сістэме адукацыі. Важна, каб дзеці разумелі, чаму адбыліся тыя ці іншыя падзеі, як яны звязаныя», — адзначаецца ў паведамленні пра гэтую навацыю.
Аргументуецца ўвядзенне гэтай змены, як і многіх іншых падобнага кшталту, тым, што «сёння ёсць тыя, хто спрабуе перапісаць гісторыю, «падагнаць» факты пад пэўнае бачанне».
Чытайце таксама:
У Беларусі і Расіі створаць супольныя падручнікі па гісторыі