У Расіі вядомы беларускі пранкер запатрабаваў правесці хросны ход з іконамі Бандэры

Невядомыя адфаташопілі іконы святых Стэфана і княгіні Вольгі: замянілі іх на твары суддзі Святланы Сняжко і лідара ўкраінскіх нацыяналістаў у 1940-я — 1950-я гады Стэпана Бандэры і ад імя Расійскага гістарычнага таварыства запатрабавалі ад школ раздрукаваць іх, уставіць у рамкі і здзейсніць хросны ход мясцовым прыходам.

29.02.2024 / 11:03

Таксама невядомыя спрабавалі пераканаць расійскіх настаўнікаў, што Сцяпана і Святлану кананізавалі з ухвалы Маскоўскага патрыярхата зусім нядаўна — літаральна ў гэтым месяцы, бо яны — «абаронцы Кіева-Пячэрскай лаўры, якія загінулі ад рук кіеўскага рэжыму», паведамляе Shot. 

Аўтарам розыгрышу аказаўся вядомы беларускі пранкер Уладзіслаў Бохан.

«Па дзіўным супадзенні Святым Сцяпанам аказаўся Сцяпан Бандэра, а Святой Святланай аказалася… Не, не Ціханоўская (з чаго б ёй столькі гонару?). Святлана Сняжко — суддзя, якая прызнала мой канал у Беларусі экстрэмісцкім. Я ж казаў, што адпомшчу», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.

Чытайце таксама:

«Выбар ужо зроблены». Пранкер Бохан правёў новую акцыю

«Дзень апрычніка». Пранкер Уладзіслаў Бохан зноў правёў акцыю сярод педагогаў, гэтым разам на акупаваных тэрыторыях Украіны

Тэлеграм-канал мастака Бохана, вядомага сваімі пранкамі, прызналі «экстрэмісцкім»

Nashaniva.com