Ларыса Грыбалёва расказала, як імкнулася не нарадзіць 29 лютага
І што з гэтага выйшла.
29.02.2024 / 16:13
Беларуская артыстка Ларыса Грыбалёва кранальна павіншавала сваю дачку Алену ў інстаграме. Дзяўчынцы пашчасціла з'явіцца на свет 29 лютага, заўважыла Blizko.by.
— Восем гадоў таму ў гэты дзень я выдатна сябе адчувала, але амаль не ўставала з ложка, бераглася, каб не нарадзіць, — піша Ларыса. — Але ты вырашыла інакш. Раз доктар сказаў, што 29 лютага, значыць 29.
А яшчэ вядучая адказала на два самыя часта задаваныя пытанні, у сувязі з датай:
- — А калі вы адзначаеце дзень нараджэння ў іншыя гады?
- — Адказ: у ноч з 28 на 1, ну і яшчэ як мінімум тыдзень. З сябрамі, хроснымі, бабулямі і дзядулямі. Увогуле, усё як у людзей.
- — А нельга было запісаць 1 сакавіка?
- — Адказ: А навошта?
Чытайце таксама:
«Зайшоў не ў тыя дзверы». Спявак Саша Нема расказаў, чаму яго прыбралі з афіш
Тэлевядоўца Дзяніс Кур'ян у трэці раз стаў бацькам
Хто складаў беларускі бамонд 1990-2000-х і што сталася з гэтымі людзьмі