У Мінску аблава на адвакатаў. Прыходзілі да больш чым 10 чалавек

Наколькі вядома, рэйд зладзіў КДБ.

29.02.2024 / 17:46

Фота: Генеральная пракуратура

Затрыманні адбываліся ў Мінску. Суразмоўцы «Нашай Нівы» называюць прыблізную колькасць адвакатаў, якія трапілі пад аблаву — каля 10 чалавек. «Вясна» па падставе сваих крыніц сцвярджае, што такіх людзей было не менш за 12. Большасць з іх пасля адпусцілі, але некаторыя застаюцца ў няволі.

Што стала прычынай, пакуль невядома. Сярод версій — пераслед за данаты.

Пасля выбараў 2020 года многія адвакаты патрапілі пад рэпрэсіі. Тых, хто вёў палітычныя справы, часта пазбаўлялі ліцэнзій і выключалі з калегій. Цяпер па крымінальных справах у зняволенні знаходзіцца 6 адвакатаў.

@nashanivanews У Мінску аблава на адвакатаў. Прыходзілі да 10 чалавек. Наколькі вядома, рэйд зладзіў КДБ #адвокат #минсксейчас #минск #беларусь #беларусьновости #новостибеларуси #нашаніва #беларускітыкток #вминске ♬ Paris - Else

Чытайце таксама:

Вырошчваў авакада, кайфаваў, калі гаварыў па-беларуску. Гісторыя адваката Віталя Брагінца, якому далі 8 гадоў калоніі

«Была маленькая, а цяпер зусім схуднела». Адвакатку Юргілевіч і журналіста Паўла Мажэйку адпраўляюць «на этап»

Nashaniva.com