МЗС накіравала ў Варшаву запыт наконт згвалтаванай у Польшчы беларускі
Адпаведныя запыты накіраваныя ў праваахоўныя органы Польшчы
01.03.2024 / 15:43
Дыпламаты накіравалі запыт у Польшчу ў сувязі з інфармацыяй пра смерць згвалтаванай у Варшаве беларускай, піша БелТА.
«У беларускія замежныя ўстановы ніякіх зваротаў альбо афіцыйнай інфармацыі па гэтым пытанні не паступала. Адпаведныя запыты накіраваныя ў праваахоўныя органы Польшчы», — сказалі ў прэс-службе МЗС.
Чытайце таксама:
Згвалтаваная ў Варшаве беларуска памерла
У кватэры падазраванага ў згвалтаванні беларускі ў Варшаве знайшлі кнігу пра сэксуальныя злачынствы