Учора СМІ паведамлялі пра затрыманне былога кіраўніка Брэста. Але насамрэч ён на волі
Учора ўвечары тэлеканал «Белсат» са спасылкай на свае крыніцы паведаміў пра нібыта затрыманне былога старшыні Брэсцкага гарвыканкама, а цяпер кіраўніка абласных прафсаюзаў Аляксандра Рагачука. Пасля тая ж інфармацыя са спасылкай на «Белсат» з'явілася і ў іншых СМІ. Але насамрэч яна не пацвярджаецца.
02.03.2024 / 19:08
Сёння Аляксандр Рагачук у сваім асабістым тэлеграм-канале выставіў сваё фота, на якім ён выяўлены пры вырашэнні сямейных спраў.
«Спяшаюся паведаміць вам, што сёння з унукамі наведаў дзіцячую краму цацак. Дзе мяне раскашэлілі… пэўным чынам», — пажартаваў былы дзяржаўны, а цяпер прафсаюзны чыноўнік.
Аляксандр Рагачук узначальваў Брэсцкі гарвыканкам амаль 10 гадоў — з 2014 па 2023 год.
Чытайце таксама:
У Брэсце заўважылі знікненне кіраўніка аднаго з прадпрыемстваў
Некуды знік першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Магчыма, яго затрымалі
Стала вядома, за што звольнілі мэра Брэста Рагачука і куды яго прызначаць