МУС заявіла пра першую справу за адмаўленне генацыду беларускага народа
Сілавікі справаздачыліся пра затрыманне 54-гадовага менчука. Паводле МУС, супраць яго заведзеная першая справа за адмаўленне генацыду беларусага народа. Але гэта не адзінае абвінавачанне супраць яго.
03.03.2024 / 10:09
Паводле МУС, мужчына ў 2020 годзе стварыў і адміністраваў групу ў сацыяльнай сетцы, дзе размяшчаў матэрыялы пратэснай тэматыкі. «Разам з гэтым у сваіх публікацыях фігурант адмаўляў генацыд беларускага народа з боку нямецкіх захопнікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны, рэабілітуючы фашыстаў і прыпісваючы савецкім грамадзянам злачынствы, учыненыя акупантамі», — сцвярджае МУС.
Следчымі распачатыя крымінальныя справы за адмаўленне генацыду беларускага народа, арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх, абразу Лукашэнкі, рэабілітацыю нацызму.
Затрыманне і твар мужчыны МУС, насуперак завядзёнцы, гэтым разам не паказалі — іх заблюрылі.
Чытайце таксама:
Журналіста Ігара Карнея будуць судзіць за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні»
Мужчыну, якога затрымалі пасля вяртання з Польшчы, будуць судзіць за «здраду дзяржаве»