Еўрапошта дазволіла адпраўляць пасылкі за кошт атрымальнікаў
Пакуль такая магчымасць ёсць толькі ў юрыдычных асоб і ІП.
04.03.2024 / 13:55
У Еўрапошце з'явілася магчымасць адпраўляць пасылкі за кошт адрасата. Атрымальніка можна выбраць для аплаты выдаткаў за перасылку, упакоўку або накладзены плацёж. Пакуль такая магчымасць ёсць толькі ў юрыдычных асоб і ІП, але ў будучыні опцыя стане даступная і адпраўнікам — фізічным асобам, распавялі Office Life у кампаніі.
Для таго каб адправіць пасылку за кошт атрымальніка, трэба выбраць гэтую опцыю ў асабістым кабінеце або ў аддзяленні Еўрапошты. Пасля прыёмкі пасылкі змяніць умовы нельга. Таму прадаўцам рэкамендуецца папярэджваць пакупнікоў аб дадатковых выдатках і тарыфах.
Па словах намесніка дырэктара па развіцці паштовых паслуг ЗАТ «Інтэрнэт-крама Еўраопт» Аляксандра Якаўлева, «гэта новы спосаб аптымізаваць свой бізнэс і павысіць лаяльнасць кліентаў». Пасылкі за кошт атрымальніка можна адпраўляць па ўсёй Беларусі. Ёсць варыянт як падзяліць з пакупніком выдаткі, так і перакласці іх цалкам на яго.
Адпраўка да аддзялення пасылкі вагой да 1 кг абыйдзецца ў 3,79 рубля, ад 1,01 да 2 кг — у 4 рублі, а ад 5 да 10 кг — у 6,49 рубля. Буйнагабарытныя тавары ад 45 да 50 кг «пацягнуць» на 29,99 рубля. Кошт упакоўкі вар'іруецца ад 0,35 да 5,5 рубля ў залежнасці ад памеру. Тавар можна спакаваць у скрынку або кур'ерскі пакет.
Калі адрасат адмовіцца ад тавару ці не забярэ яго, то пасылка вернецца назад. Тады разам з платай за вяртанне адпраўнік атрымае рахунак за перасылку і ўпакоўку пасылкі.
Чытайце таксама: