У польскім сэкандзе знайшлі мерч Лукашэнкі
Чытач выдання Most падзяліўся незвычайнай гісторыяй. У сэканд-хэндзе Беластока ён знайшоў футболку з цытатай Лукашэнкі «Раздевайся и работай». Таксама на ёй фраза «Никакой чрезвычайщины» і этыкетка «Первый». Гэты мерч выпускаюць у Беларусі, і ён папулярны ў прыхільнікаў палітыка.
04.03.2024 / 17:48
Дзмітрый займаецца гістарычнай рэканструкцыяй і часта купляе для свайго хобі рэчы ў сэканд-хэндах. 4 сакавіка ў адной з такіх крамаў ён знайшоў футболку з мерчам Лукашэнкі.
«У сэкандзе можна заўсёды знайсці цікавыя рэчы, але гэтую майку я ніяк не чакаў убачыць. Гэта паказвае, што ў Польшчу розныя людзі прыязджаюць. Магчыма, майку кінулі ў бак з адзеннем, і адтуль яна трапіла ў сэканд-хэнд».
Футболку з цытатай Лукашэнкі Дзмітрый вырашыў набыць, яна абышлася яму ў 4 злотыя. Кажа, што насіць не будзе, для яго гэта больш сувенірная прадукцыя.
Зрэшты, не выключана, што «жыць» футболцы засталося нядоўга.
«Можа, майку і на Масленіцу выкарыстоўваю. Час пакажа».
Чытайце таксама:
Майткі з дзяржаўным гербам? Што звязанае з Беларуссю прадаюць у сусветных інтэрнэт-крамах
Сям’я тыдзень праходзіла святочны квэст ад Мінгарвыканкама. Падарунак вас здзівіць
«Разбестились до крайности». Стваральнікі мерча Лукашэнкі русіфікавалі ягоную трасянку