Галоўчанка загадаў зрабіць стаматалагічныя паслугі даступнымі для ўсіх
Прэм'ер кажа, што цэнавае рэгуляванне пакуль эфекту не дало.
05.03.2024 / 15:41
Стаматалагічныя паслугі павінны быць даступныя для ўсіх слаёў насельніцтва. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з міністрам аховы здароўя Аляксандрам Хаджаевым, піша БелТА.
«Сёння мы пагаворым аб эфектыўнасці мер цэнавага рэгулявання пры аказанні платных паслуг у ахове здароўя. Было ўведзена (яшчэ папярэднім міністрам) цэнавае рэгуляванне на стаматалагічныя паслугі. Але інфармацыя, якая паступае з месцаў, гаворыць, што патрэбнага эфекту гэта пакуль не дало. Магчыма, былі дапушчаныя нейкія пралікі ў падрыхтоўцы гэтага рашэння. Калі нешта неабходна выправіць, то гэта трэба рабіць», — адзначыў Раман Галоўчанка.
Паводле яго слоў, стаматалагічныя паслугі павінны быць даступныя для ўсіх слаёў насельніцтва.
«Але, вядома, пры гэтым трэба не зваліцца ва ўраўнілаўку. Сёння пра гэта падрабязна пагаворым. Важна, каб не пакутавала якасць аказання такой дапамогі. Павінен быць баланс паміж даступнасцю і якасцю», — падкрэсліў кіраўнік урада.
Чытайце таксама:
Мінздароўя адкрыла эксперыментальную віртуальную прыёмную. Як гэта працуе
Мінздароўя хоча зраўнаваць у цэнах дзяржустановы і прыватныя медцэнтры
26-гадовай дзяўчыне ў стаматалогіі налічылі больш за 20 тысяч рублёў: «Дзе мне ўзяць грошы? Крэдыт»