Чарга грузавікоў з Беларусі ў Польшчу павялічылася за суткі ў чатыры разы
Пасля нядаўняга закрыцця Літвой двух з чатырох пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю транспартныя патокі ў Еўрасаюз пераразмяркоўваюцца па тых нешматлікіх, якія яшчэ засталіся.
05.03.2024 / 16:39
Здымак ілюстрацыйны
Значна павялічылася нагрузка на памежныя пераходы, якія яшчэ працуюць на літоўска-беларускай і польска-беларускай мяжы. У прыватнасці, за дзень перад польскім памежным пераходам Кукурыкі (Казловічы) колькасць фураў павялічылася з 50 да 200.
Найбольш загружаны маршрут у краіны Еўрасаюза праходзіць праз пункт пропуску Меднікі (Каменны Лог). За суткі тут аформілі ўсяго 18% грузавікоў ад нормы, піша беларускі Дзяржаўны памежны камітэт.
Праз латвійскі пераход Патэрніекі (Грыгораўшчына) прайшло 47% фураў ад нормы.
На 10:00 легкавы транспарт стаіць у чарзе перад усімі літоўскімі пунктамі пропуску. Перад польскім Тэрэспалем уезду ў ЕС чакаюць 340 аўтамабіляў.
Чытайце таксама:
Як змянілася прапускная здольнасць на мяжы з Літвой пасля закрыцця двух пунктаў пропуску
Польшча ініцыюе забарону на ўвоз у Еўрасаюз сельскагаспадарчай прадукцыі з Расіі і Беларусі
Латвія скардзіцца, што на яе мяжы з Беларуссю зноў актывізаваліся мігранты