Кветкі да 8 Сакавіка ў Мінску прадаюць у больш чым 180 пунктах
Толькі ў Цэнтральным раёне дзейнічаюць 25 пляцовак.
06.03.2024 / 14:46
На сайце Мінгарвыканкама апублікаваны спіс пляцовак, дзе да 8 сакавіка фізічныя асобы могуць прадаваць кветкі. На сёння ў спісе 185 пляцовак для гандлю кветкавай прадукцыі.
У Заводскім раёне для гэтага вызначана 28 пунктаў. У Ленінскім раёне — 25. У Маскоўскім — 20. У Кастрычніцкім — 17. У Партызанскім — 12. У Першамайскім — 13. У Савецкім — 14. У Фрунзенскім — 31. У Цэнтральным — 25 пляцовак.
Дазволы на гандаль кветкамі выдаюцца ў раённых адміністрацыях. Акрамя таго, фізічныя асобы і беларускія вытворцы кветкавай прадукцыі павінны падаць даведкі, якія пацвярджаюць, што рэалізуюць тавар «вырашчаны ўласнымі сіламі».
Таксама абавязковыя ўмовы для выдачы дазволу — падтрымка належнага стану пляцовак і штодзённая іх уборка пасля завяршэння гандлю.
Пералік гандлёвых пляцовак можна паглядзець тут.