Беларусам дазволілі ўдзельнічаць у Паралімпіядзе ў нейтральным статусе
Тое ж тычыцца і расійскіх паралімпійцаў.
06.03.2024 / 15:50
Фота: МАК
Беларускім і расійскім паралімпійцам дазволілі ўдзельнічаць у Паралімпіядзе ў Парыжы ў нейтральным статусе, паведаміў Міжнародны паралімпійскі камітэт.
Паралімпіяда ў Парыжы пройдзе з 28 жніўня па 8 верасня пасля сканчэння Летняй Алімпіяды.
У сакавіку 2022 года беларускія і расійскія паралімпійцы былі адхіленыя ад Зімовай Паралімпіяды ў Пекіне, бо яна пачалася пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну з выкарыстаннем беларускай тэрыторыі. У Зімовай Алімпіядзе беларусы і расіяне ўдзельнічалі.
Што да Алімпіяды ў Парыжы, то беларусы і расіяне дапушчаныя да яе ў нейтральным статусе з умовай асуджэння вайны і адмовы супрацоўнічаць з сілавымі ведамствамі. Таксама трэба паспець прайсці кваліфікацыйныя адборы.