«Прэзідэнт Зяленскі гэтага не просіць». У ЗША адрэагавалі на заклікі Макрона
Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон падчас візіту ў Чэхію 5 сакавіка пацвердзіў раней сказаныя словы аб магчымасці адпраўкі заходніх войскаў ва Украіну і заклікаў еўрапейцаў «не быць баязліўцамі». На гэта адрэагавалі і ў Вашынгтоне.
06.03.2024 / 16:32
Джон Кірбі. Фота: Andrew Harnik / AP
Каардынатар стратэгічных камунікацый у Радзе нацыянальнай бяспекі Белага дома Джон Кірбі, каментуючы словы французскага прэзідэнта, заявіў, што амерыканскія войскі не будуць ваяваць ва Украіне.
«Я не буду аналізаваць словы прэзідэнта Макрона. У яго несумненна ёсць права і магчымасць выказваць сваё меркаванне. Я магу казаць толькі ад імя прэзідэнта Байдэна, галоўнакамандуючага. Ён з самага пачатку ясна даў зразумець, што амерыканскія войскі не будуць ваяваць на тэрыторыі Украіны», — падкрэсліў Кірбі.
Ён таксама адзначыў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ніколі не звяртаўся да заходніх краін з просьбай адправіць заходнія войскі для супрацьдзеяння расійскаму ўварванню.
«Прэзідэнт Зяленскі гэтага не просіць, ён толькі просіць пра інструменты і сродкі. Ён ніколі не прасіў, каб за яго краіну змагаліся замежныя войскі», — сказаў Кірбі журналістам.
Чытайце таксама:
Чаму Макрон раптам загаварыў пра магчымы ўвод заходніх войскаў ва Украіну
Макрон не выключыў магчымасці адправіць войскі заходніх краін ва Украіну