Бенедыкт Камбербэтч са сцэны Альберт-хола ў Лондане прачытаў ліст Аляксея Навальнага
Навальны напісаў яго да трэцяй гадавіны зняволення ў турме.
07.03.2024 / 10:54
Фота: Markus Schreiber / AP
Відэа выступлення брытанскага акцёра апублікавала прэс-сакратар палітыка Кіра Ярмыш, піша «Медуза».
«Калі твае перакананні чагосьці вартыя, ты павінен быць гатовы пастаяць за іх. І калі трэба, пайсці на нейкія ахвяры. А калі не гатовы, то і перакананняў у цябе ніякіх няма. Табе проста здаецца, што яны ёсць. Але гэта не перакананні і прынцыпы, а так — думкі ў галаве», — сказана ў пасланні Навальнага.
Камбербэтч прачытаў ліст на мерапрыемстве праекта Letters Live, у рамках якога знакамітасці са сцэны чытаюць пасланні іншых людзей.
Ліст да трэцяй гадавіны вяртання Навальнага ў Расію быў апублікаваны 17 студзеня 2024 года — практычна за месяц да таго, як палітык загінуў у калоніі ВК-3 «Палярны воўк» у Ямала-Ненецкай акругі.
Чытайце таксама:
Ала Пугачова апублікавала пост пасля смерці Навальнага
У Расіі выдалілі спасылкі на трэк Васі Абломава, прысвечаны Навальнаму
У Маскве развіталіся з Аляксеем Навальным. Людзі скандавалі: «Пуцін — забойца!»