«Здзек з сімволікі» — жыхара Смаргоні кінулі ў СІЗА за тое, што сарваў сцяг і паклаў у кішэню
35-гадоваму жыхару Смаргоні пагражае да трох гадоў калоніі.
07.03.2024 / 17:04
27 лютага 2024 года п'яны жыхар Смаргоні сарваў беларускі дзяржаўны сцяг з будынка крамы. 35-гадовы мужчына адарваў палотнішча ад мацавання і паклаў яго ў кішэню курткі.
Гэтага дзеяння хапіла для таго, каб завесці крымінальную справу за «здзек з дзяржаўнай сімволікі» і адправіць мужчыну ў СІЗА.
Пракуратура адзначае, што раней жыхар Смаргоні не быў фігурантам крымінальных спраў.
Цяпер яму пагражае да 3 гадоў калоніі.
Чытайце таксама:
За Марш асудзілі мужа і жонку: іх затрымалі, калі яны выязджалі з Беларусі ў госці да дзяцей
Жыхара Лунінца асудзілі да сямі гадоў калоніі па шэрагу пратэсных артыкулаў
Былы палітвязень Андрэй Кудзік не выйшаў на волю пасля «сутак» — крыміналка