Mark Formelle да свята развесіў на вярбе жаночыя станікі ФОТАФАКТ

Перад святам 8 сакавіка кампанія Mark Formelle упрыгожыла вярбу побач са сваім галоўным офісам «кветкамі» з жаночай ніжняй бялізны.

07.03.2024 / 17:42

«Не варта ўспрымаць бялізнавае дрэва літаральна. Гэта арт-аб'ект, які сімвалізуе творчасць, свята, жыццё, рэалізацыю жаданняў. Ёсць дрэва навагодняе. Хай будзе і дрэва вясновае. У якасці незвычайнага дэкору выбралі тое, што з'яўляецца адным з найбольш жаданых падарункаў для любой дзяўчыны напярэдадні святаў», — раскрываюць сэнс гэтага дзеяння ў Mark Formelle.

Усяго для дэкору выкарысталі каля сотні станікаў, у тым ліку навінкі вытворчасці.

Не засталіся ў баку і буйныя крамы брэнду. У вітрынах з'явіліся ружовыя арт-дрэвы, а ў гандлёвых залах уладкаваныя святочныя фотазоны. 

Чытайце таксама:

MarkFormelle зрабіў новую калекцыю разам з Мастацкім музеем

Mark Formelle выпусціла беларускамоўныя шкарпэткі для кожнага дня тыдня

Mark Formelle зняла кліп з «азіяткай у ніжняй бялізне» і выклікала палкую дыскусію

Nashaniva.com