Грузавікоў шмат, легкавых мала. Што адбываецца на межах Беларусі праз тыдзень пасля закрыцця двух пунктаў пропуску

З 1 сакавіка Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю — «Райгарад» («Прывалка») і «Лаварышкі» («Катлоўка»). З тых часоў чэргі для грузавікоў сталі расці. Office Life паглядзеў, ці змянілася сітуацыя за тыдзень.

09.03.2024 / 16:25

На беларуска-літоўскай мяжы цяпер працуюць усяго два пункты пропуску. У пункце пропуску «Меднікі» / «Каменны Лог» на 16:00 9 сакавіка ў чарзе стаялі 960 грузавікоў. Тыдзень таму ў гэты ж самы час чарга была з 700 фур.

Такая самая сітуацыя і ў пункце пропуску «Салечнікі» / «Беняконі» — 965 фур. Тыдзень таму тут было 670 грузавых аўтамабіляў.

Што тычыцца легкавых аўтамабіляў, то чарга па стане на 16:00 была толькі ў «Беняконях» — 10 машын. Тыдзень таму чаргу з 30 легкавых аўто фіксавалі на ўезд у «Каменным Логу».

Мяжа з Латвіяй

Паміж Беларуссю і Латвіяй на гэты момант працуе ўсяго адзін пункт пропуску — «Грыгароўшчына» («Патэрніекі»). Там на 16:00 9 сакавіка ўезду ў ЕЗ чакалі 565 грузавікоў. Тыдзень таму ў гэты ж час у чарзе стаялі ўсяго 380 фур.

Для легкавікоў чэргаў на 16:00 9 сакавіка, як і тыдзень таму, няма.

Мяжа з Польшчай

Самыя сціплыя чэргі з грузавікоў фіксуюць у пункце пропуску «Казловічы» («Кукурыкі») на мяжы з Польшчай. Там уезду ў ЕС чакаюць усяго 50 фур. Аднак тыдзень таму ў гэты час тут і зусім не было чэргаў.

На 16:00 9 сакавіка ўезду ў ЕС у «Брэсце» («Тэрэспалі») чакалі тры аўтобусы. У мінулую суботу ў гэты ж час было 30 легкавых машын і 10 аўтобусаў.

Чытайце таксама:

«Адразу нават не зразумелі, як усё кепска». Беларус расказаў, як перасякаў польскую мяжу

Вялікая колькасць грузавікоў і легкавікоў стаіць на выезд з Беларусі ў заходнім напрамку

Як цяпер дабрацца з Гродна ў Друскенікі на маршрутцы

Nashaniva.com