Прэзідэнт Латвіі рэзка адказаў Папу на заяву пра «белы сцяг»
Прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевіч адрэагаваў на заяву Папы Францішка, які сказаў, што Украіне трэба мець «адвагу белага сцяга» і пайсці на перамовы.
10.03.2024 / 13:23
Эдгар Рынкевіч. Фота: Bebeto Matthews / AP
У пасце ў твітары Рынкевіч напісаў:
«Нельга капітуляваць перад абліччам зла, трэба змагацца з ім і перамагчы яго, каб зло падняло белы сцяг і капітулявала».
Напярэдадні Папа Францішак, гаворачы аб вайне, заявіў, што Украіна павінна мець тое, што ён назваў адвагай «белага сцяга» і весці перамовы.
Пазней прадстаўнік Ватыкана выступіў з заявай, у якой патлумачыў гэтыя словы, адзначыўшы, што «перамовы не зʼяўляюцца капітуляцыяй».
Чытайце таксама:
Кулеба: Расія можа ператварыць гарады Балтыі ў Бахмут і Аўдзееўку
«Возера НАТА». Як Захад перамог Расію ў Балтыйскім моры без адзінага стрэлу