У цэнтры Мінска легкавік наехаў на святлафор. У машыны вырвала пярэднія колы

Да аварыі прывяло кепскае самаадчуванне кіроўцы.

10.03.2024 / 16:26

У нядзелю днём 48-гадовы мужчына за стырном аўтамабіля KIA здзейсніў наезд на дарожны знак і святлафор на вуліцы Няміга ў Мінску.

Кіроўца і яго пасажыры не пацярпелі, легкавік атрымаў сур'ёзныя механічныя пашкоджанні. На фота бачна, што ў машыны вырваныя колы.

Як паведамілі ў ДАІ, прычынай аварыі стала рэзкае пагаршэнне здароўя кіроўцы. Інспектары нагадваюць, што кіраваць транспартным сродкам у хваравітым або стомленым стане забаронена. У выпадку, калі кіроўца адчуў пагаршэнне самаадчування, неабходна спыніцца ў бяспечным месцы і адпачыць. Пры неабходнасці трэба выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу.

Чытайце таксама:

У Чавускім раёне фура сутыкнулася з легкавіком. Яго кіроўца — у рэанімацыі

У Мінску кіроўца аўтобуса наехаў на пераходзе на 67-гадовую жанчыну

У Мінску пешаход апынуўся на капоце — ВІДЭА аварыі

Nashaniva.com