У ЗША ін'екцыі для пахудання афіцыйна ўхвалілі ў якасці лекаў пры сардэчных захворваннях
Цяпер іх можна будзе атрымаць па медыцынскай страхоўцы.
11.03.2024 / 11:08
Скрын відэа @60minutes /YouTube
Колькасць грамадзян ЗША, якія атрымліваюць ін'екцыі для пахудання, якія аплачваюцца іх медыцынскай страхавой кампаніяй, імаверна, значна павялічыцца ў найбліжэйшы час, піша Bild.
Амерыканскае агенцтва лекавых сродкаў (FDA) ухваліла ін'екцыі для пахудання Wegovy ад дацкага фармацэўтычнага гіганта Novo Nordisk для прафілактыкі сардэчных прыступаў і інсультаў у пацыентаў з групы высокай рызыкі.
У ведамстве заявілі, што Wegovy будзе таксама ўхвалены ў будучыні для «зніжэння рызыкі фатальных сардэчна-сасудзістых падзей, сардэчных прыступаў і інсультаў у дарослых з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі, атлусценнем або залішняй вагой».
«Прадастаўленне варыянту лячэння, што, як было даказана, зніжае рызыку, з'яўляецца важным дасягненнем у галіне грамадскага аховы здароўя», — заявіў прадстаўнік FDA Джон Шарэтс.
Станоўчы ўплыў такіх прэпаратаў на сардэчна-сасудзістыя захворванні ўжо быў пацверджана некалькімі навуковымі даследаваннямі.
Па дадзеных кампаніі Novo Nordisk, актыўны інгрэдыент семаглутыд, які змяшчаецца ў Wegovy, выклікаў зніжэнне сардэчна-сасудзістых захворванняў у даследаванні з удзелам 17604 дарослых старэйшых за 45 гадоў.
У групе частата сардэчных прыступаў, інсультаў ці смерці з-за сардэчна-сасудзістай недастатковасці знізілася на 20%.
Большасць страхавых кампаній не пакрываюць выдаткі на лекі, ухваленыя толькі для зніжэння вагі. Такі прынцып, напрыклад, працягвае дзейнічаць у Нямеччыне — да таго часу, пакуль ін'екцыі для пахудання не будуць ухваленыя пры захворваннях сэрца.
Чытайце таксама:
FT назвала чалавекам года кіраўніка кампаніі, якая распрацавала прэпараты для зніжэння вагі
Дацкі фармгігант захоплівае свет лекамі ад атлусцення, але эканоміка Даніі пад пагрозай. Як так?
Будучыня набліжаецца да нас імкліва: дзевяць навуковых прарываў года
З Беларусі сышла кампанія Novo Nordisk. Што цяпер будзе з пастаўкамі інсуліну?