Паліну Шарэнду-Панасюк у лютым змяшчалі ў ШІЗА

Пра гэта яе муж даведаўся ад экс-зняволенай калоніі №24.

11.03.2024 / 11:48

Актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк у лютым змяшчалі ў ШІЗА. Верагодна, на 20 сутак. Пра гэта «Медыязоне» расказаў муж зняволенай Андрэй.

Пра тое, што актывістку змяшчалі ў ШІЗА, Шарэнда даведаўся ад экс-зняволенай калоніі №24. 

«З яе словаў, Паліна прабыла ў атрадзе пасля карантыну прыкладна 2-3 тыдні. У канцы студзеня — пачатку лютага яе кінулі ў ШІЗА. У атрадзе яна з'явілася толькі ў самым канцы лютага, выглядала вельмі бледнай і схуднелай. Увесь гэты час Паліна была ў ШІЗА, імаверна 20 сутак. У пачатку сакавіка Паліна ізноў знікла з атраду, але куды дакладна — невядома», — расказаў Андрэй.

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі ў студзені 2021 года, суд прысудзіў яе да двух гадоў калоніі паводле артыкулаў пра абразу Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і гвалт альбо пагрозу гвалтам міліцыянту (артыкулы 369, 368 і 364 КК).

Яна павінна была выйсці на волю ў 2022 годзе, аднак яе асудзілі па артыкуле аб непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі (артыкул 411 КК) і дадалі год да тэрміну. Другі раз родныя чакалі Паліну на волі 6 жніўня 2023 года, аднак яе зноў прысудзілі да года калоніі па тым жа артыкуле.

Чытайце таксама:

«Гэта першы званочак». Да Паліны Шарэнды-Панасюк не пусцілі адваката

«Як сапраўдны цуд на Каляды». Сям’я атрымала паштоўку ад Паліны Шарэнды-Панасюк

Супраць Вікторыі Кульшы хочуць завесці трэцюю запар крыміналку за «непадпарадкаванне адміністрацыі»

Nashaniva.com