У Мазыры забілі двух пенсіянераў і падпалілі дом з імі. Падазраванага затрымалі
Трагедыя адбылася 4 сакавіка. Паводле следства, падазраваны 35-гадовы мужчына забіў старых за 3000 расійскіх рублёў (каля 100 беларускіх).
12.03.2024 / 11:13
Целы сямейнай пары ў Мазырскім раёне ў абгарэлым доме знайшла дачка пенсіянеркі. Следчыя прыйшлі да высновы, што іх смерць носіць крымінальны характар, а падпал дома — толькі спроба схаваць сляды забойства.
Паводле следчых, жанчына была моцна збітая і, як высветлілі эксперты, на момант пажару ўжо была мёртвая.
У мужчыны таксама на целе выяўлены шматлікія траўмы, аднак папярэдняя прычына яго смерці — атручэнне чадным газам.
Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі па падазрэнні ў здзяйсненні забойства затрымалі 35-гадовага мясцовага жыхара. Ён распавёў следчым, што ў канцы лютага пазычыў у суседкі 3000 расейскіх рублёў і абяцаў вярнуць на працягу трох дзён, аднак не змог, бо нідзе не працаваў.
Пастаянныя напаміны пенсіянеркі злавалі мужчыну, 4 сакавіка паміж імі адбыўся канфлікт, падчас якога падазраваны схапіў металічны шуфлік і збіў ім пенсіянераў.
Калі яны перасталі падаваць прыкметы жыцця, мужчына выкраў усе грошы, якія знаходзіліся ў доме, а каб схаваць сляды забойства падпаліў дом і пайшоў.
Разумеючы, што яго будуць шукаць, жыхар Мазырскага раёна схаваў сваю куртку са слядамі крыві, а таксама спаліў выкрадзены кашалёк і акрываўленыя пальчаткі.
Мужчына раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, мае на ўтрыманні непаўналетняе дзіця.
Распачатая крымінальнай справа па ч. 2 арт. 139 (забойства дзвюх заведама састарэлых асоб) Крымінальнага кодэкса.
Чытайце таксама:
У Старобіне на пажары ў кватэры загінуў 66-гадовы пенсіянер
У Магілёве з акна дзясятага паверха выпала жанчына
Загадкавае забойства двух пенсіянераў у Быхаве: забойцу знайшлі толькі праз 8 гадоў