Мінчанку затрымалі за ўдзел у пратэстах па вяртанні ў Беларусь

У тэлеграм-канале «сілавікоў» з'явілася відэа з затрыманай дзяўчынай.

12.03.2024 / 15:11

Грэта Далінкевіч. Фота з яе інстаграму

Затрыманая — 33-гадовая Грэта Далінкевіч (Максімава). У 2020-ым займалася васкавой дэпіляцыяй. У жанчыны двое непаўналетніх дзяцей.

Вядома, што з 2021-га яна за мужам Яўгенам Далінкевічам пераехала ў Калінінград, які ўладкаваўся туды на працу спартовым масажыстам. Але пасля яны разыйшліся і Грэта вярнулася ў Мінск. Вядома, што ў апошнія некалькі тыдняў яна была ў Еўропе, але жыць туды не пераязджала.

Дзяўчына на відэа кажа, што ўдзельнічала ў пратэстах, а таксама нібыта курыравала дваровы чат «Несцерка». Гэта колішні чат дома па Багдановіча, 78, дзе некалі размяшчалася славутая крама «Несцерка».

Губазікаўцы сцвярджаюць, што аб вяртанні дзяўчыны ў Беларусь іх папярэдзілі праз бот, але нічым гэта не пацвярджаюць.

Чытайце таксама:

Жыхара Гомеля асудзілі за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» і «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці»

Сілавікі затрымалі адміністратара кампаніі па продажы адзення

Тры гады таму затрымалі гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына

Nashaniva.com