У Туркменістане ставяць помнік Янку Купалу
У сталіцы Туркменістана Ашгабаце сёлета з'явіцца амаль 5-метровы помнік Янку Купалу. З беларускім бокам ужо прайшлі «ўсе ўзгадненні», паведаміў пасол Туркменістана ў Беларусі Назаркулы Шакулыеў падчас свайго наведвання Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
13.03.2024 / 16:59
Янка Купала
Адкрыццё помніка Янку Купалу адбудзецца ў межах святкавання ў Туркменістане 300-годдзя з дня нараджэння туркменскага нацыянальнага паэта Махтумкулі Фрагі. У кастрычніку 2024-га на поўдні Ашгабата яму паставяць 60-метровы помнік.
Разам з тым на той жа алеі з'явяцца значна меншыя помнікі 25 прадстаўнікам замежных краін, сярод якіх будзе і скульптура Янкі Купалы.
Чытайце таксама:
«Почему Лис поднимает этих мертвецов?» Як даследчык будаваў пантэон нацыянальнай гісторыі
Каго з беларускіх пісьменнікаў найбольш выдавалі за савецкім часам? Не ўсіх вы ведаеце