Памянялі правілы атрымання льготных крэдытаў для маладых беларусаў
Аляксандр Лукашэнка 14 сакавіка падпісаў Указ № 95, у якім змянілі правілы выдачы льготных крэдытаў для маладых беларусаў ва ўзросце да 31 года.
14.03.2024 / 21:56
Згодна з новым законам, максімальную суму крэдыта павялічылі з 5,5 тыс. рублёў да 12,2 тыс. рублёў.
Таксама закон унёс змены ў асартымент, на набыццё якога маладыя беларусы маглі прэтэндаваць на льготны крэдыт. У прэс-службе Лукашэнкі паведамілі, што цяпер у яго ўваходзяць усе тавары беларускай вытворчасці.
Права атрымання крэдыту распаўсюджана на выпускнікоў, якія самастойна працаўладкаваліся ў сельскіх населеных пунктах, атрымалі прафесійна-тэхнічную адукацыю, а таксама добраахвотна паступілі на вайсковую службу па кантракце. Пры гэтым такія беларусы павінны працаваць у дзяржарганізацыях, дзе доля ўласнасці дзяржавы складае 50% і больш.
У той жа час калі той, хто атрымаў крэдыт, не адпрацаваў абавязковае размеркаванне, то яму пералічаць працэнты з ільготных на стандартныя.
Чытайце таксама:
Кампаніі падманваюць пенсіянераў на ЖКГ-паслугах, але чыноўнікі не могуць даць рады — такі закон
Галоўчанка загадаў зрабіць стаматалагічныя паслугі даступнымі для ўсіх