Наведнікі Мінскай кніжнай выставы назвалі самым цікавым аўтарам А.С. Пушкіна, але не змаглі згадаць ніводнага яго твора

Тройку найбольш папулярных беларускіх аўтараў узначаліў Уладзімір Караткевіч.

15.03.2024 / 13:55

Калаж: Украина.ру

Найбольш цікавымі для сябе аўтарамі ўдзельнікі мінскай выставы назвалі А. Пушкіна, М. Булгакава, а таксама Ф. Дастаеўскага. Сярод твораў былі адзначаны «Майстар і Маргарыта», «Вайна і Мір», «Яўген Анегін», «Злачынства і пакаранне». Таксама называлі Біблію. 

Варта адзначыць, што кніг А.С. Пушкіна наведвальнікі мерапрыемства адразу ўспомніць не змаглі, паведамляе тэлеграм-канал Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Тройку найбольш папулярных беларускіх аўтараў узначалілі Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў і Якуб Колас. Далей размясціліся Іван Шамякін і Янка Купала.

Сярод найбольш цікавых твораў рэспандэнты адзначылі «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Новая зямля», «Людзі на балоце» і «Сэрца на далоні».

Чытайце таксама:

Чыноўнік расказаў пра папулярнасць у Беларусі «Дзікага палявання»

Якія аўдыякнігі слухаюць беларусы? Найпапулярнае з Audiobooks.by

У мінскім музеі адкрылі выставу, прысвечаную юбілеям адразу сямі пісьменнікаў

Nashaniva.com