На Сызранскім НПЗ адбыўся пажар. Завод атакавалі беспілотнікі

На тры нафтаперапрацоўчыя заводы, на якія былі здзейсненыя атакі на гэтым тыдні, прыпадае каля 12% магутнасцей Расіі па перапрацоўцы нафты

16.03.2024 / 08:23

На Сызранскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў Самарскай вобласці адбыўся пажар, паведамляе агенцтва «РІА Навіны» са спасылкай на адміністрацыю горада.

У выніку ўзгарання ніхто не пацярпеў, прычына высвятляецца.

Пажар пачаўся з-за нападу беспілотнікаў.

«Першы дрон атакаваў тэрыторыю нафтаперапрацоўчага завода ў Сызрані. Там пачаўся пажар. Плошча ўзгарання складае 500 квадратных метраў», — піша Baza.

Паводле звестак выдання, у гэты ж час некалькі іншых дронаў атакавалі Навакуйбышаўскі НПЗ.

Расейскае Мінабароны аб нападзе беспілотнікаў у Самарскай вобласці не паведамляла.

З пачатку тыдня не менш за тры буйныя расійскія НПЗ падвергліся атакам дронаў. У сераду былі атакаваны Разанскі нафтаперапрацоўчы завод і Навашахцінскі завод нафтапрадуктаў у Растоўскай вобласці. У аўторак, у выніку трапляння дрона быў таксама пашкоджаны НПЗ у горадзе Кстова пад Ніжнім Ноўгарадам, які належаў «Лукойлу».

Як падлічыла агенцтва Bloomberg, на гэтыя тры НПЗ прыпадае каля 12% магутнасцей Расіі па перапрацоўцы нафты.

Крыніца Украінскай службы Бі-бі-сі ў сілавых структурах заяўляла, што Украіна з дапамогай такіх нападаў рэалізуе «падрабязна пралічаную стратэгію па памяншэнні эканамічнага патэнцыялу Расіі». Афіцыйна Кіеў не браў на сябе адказнасць за напады на заводы.

Чытайце таксама:

Учора ўначы беспілотнікі атакавалі нафтаперапрацоўчы завод у Калужскай вобласці Расіі

Белгарад патрапіў пад абстрэл у першы дзень выбараў

У Белгарадзе беспілотнік атакаваў будынак ФСБ

Nashaniva.com