Кіраўнік БПЦ Веніямін адшукаў падабенства паміж Новым Запаветам і Канстытуцыяй
Для краіны важна не страціць духоўны падмурак, заявіў у эфіры АНТ мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усёй Беларусі Веніямін, каментуючы, як на Захадзе хрысціянства нібыта замяняюць іншай рэлігіяй, піша БелТА.
18.03.2024 / 10:50
Фота: Барысаўская епархія
«Богу — Божае, кесарава — кесару. Гэта значыць, вельмі важна, каб мы не ссоўвалі акцэнты ў жыцці грамадства, саступаючы пазіцыі духоўныя, каб яны ўсё ж такі займалі сваё годнае месца і чалавек у паўсядзённым сваім жыцці вяртаўся да Закона Божага і глядзеў, як правільна паступаць у адпаведнасці з ім, — сказаў мітрапаліт Веніямін. — Калі ж людзі будуць змяняць сваё жыццё насуперак Закону Божаму, які напісаны на ўсе часы для ўсіх народаў, то нічога добрага ад гэтага не будзе, губляецца духоўны падмурак і як следства гэтага — разбураецца ўсё».
«Важнасць устойлівага развіцця грамадства заключаецца ў тым, што, з аднаго боку, кожны чалавек будзе старацца арыентавацца на традыцыйныя хрысціянскія каштоўнасці, якія выкладзены ў Новым Запавеце і якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Гэта непарушныя падставы, — дапоўніў мітрапаліт Веніямін.
— З іншага боку, мы бачым і ўдзячныя Лукашэнку і тым, хто дапрацоўваў тэкст Канстытуцыі, што там замацаваныя духоўна-маральныя каштоўнасці беларускага народа. І нам важна выконваць Асноўны закон нашай краіны і іншыя законы».
Чытайце таксама:
Мітрапаліт Веніямін панаракаў, што дзеці знаходзяць прыклады для пераймання ў тыктоку
Мітрапаліт Веніямін узнагародзіў царкоўным ордэнам Івана Кубракова