Падатковая апублікавала поўны спіс аўто, за якія прыйдзецца плаціць падаткі ў дзесяціразовым памеры

Міністэрства па падатках і зборах расказала, каму і калі трэба будзе заплаціць транспартны падатак у дзесяціразовым памеры. Адпаведны ліст Савет Міністраў накіраваў у падатковыя органы 14 сакавіка.

18.03.2024 / 23:59

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Mehdi Hasan / vecteezy.com

Гаворка ідзе пра аўтамабілі, якім не больш за тры гады і якія ўключаныя ў «пералік падвышанай камфортнасці». Поўны спіс мадэляў апублікавалі на афіцыйным сайце МПЗ.

У снежні 2023 года намесніца міністра падаткаў і збораў Эла Сяліцкая заявіла, што для «ўладальнікаў люксавых аўтамабіляў павялічваюцца стаўкі транспартнага падатку». Пры гэтым тэрмін іх эксплуатацыі не павінен перавышаць больш за тры гады з даты выпуску.

Калі ў снежні мінулага года ў спісе знаходзіліся 11 мадэляў, то цяпер іх ужо 17. У абноўлены пералік увайшлі наступныя аўтамабілі павышанай камфортнасці:

У МПЗ патлумачылі, што арганізацыі-плацельшчыкі павінны выплаціць аванс за аўто ў памеры адной чацвёртай гадавой стаўкі транспартнага падатку: на 1 студзеня бягучага года — за I квартал; на 1 красавіка бягучага года — за II квартал; на 1 ліпеня бягучага года — за III квартал.

Што тычыцца фізічных асоб, для іх спіс аўтамабіляў «падвышанай камфортнасці» будзе такім жа, але тэрмін выплаты працягнецца да 15 лістапада.

Стаўка транспартнага падатку для легкавога аўтамабіля з масай ад 1 да 2 тон складае 225 рублёў у год, а для такіх жа аўтамабіляў павышанай камфортнасці — 2250 рублёў. 

Чытайце таксама:

Беларускім таксістам забаранілі выкарыстоўваць свае машыны для асабістых патрэб

У ЗША мільярдэрка загінула, выпадкова заехаўшы ў сажалку на машыне Tesla

«Без ільгот!» У Беларусі пачалі прадаваць машыны, размытненыя адмыслова для перагону ў Расію

Nashaniva.com