З’явіліся доказы таго, што на выбарах у Расіі перапісваліся пратаколы — як галасы Даванкова перакідвалі Пуціну

Ключавое адрозненне ў правядзенні выбараў у Беларусі і Расіі ў тым, што ў Расіі вынікі галасавання па кожным участку выстаўляюцца ў інтэрнэт у аўтаматызаванай сістэме «Выбары». У беларусаў жа такой магчымасці няма, Цэнтрвыбаркам адмаўляецца даваць такую інфармацыю.

19.03.2024 / 11:55

AP Photo/Alexander Zemlianichenko

Таму пасля выбараў расійскія актывісты сталі параўноўваць лічбы ў пратаколах, якія вывешваліся на ўчастках, з тым, што было загружана ў сістэму «Выбары».

Напрыклад, вось што было ў Ніжагародскай вобласці Расіі, піша «Астра».

На ўчастку №2545 Пуціну прысвоілі амаль 500 галасоў за кошт пагашаных бюлетэняў. Паводле першаснага пратакола ў Пуціна было 498 галасоў, а на сайце ЦВК аказалася 1078.

На ўчастку №2544 у кандыдата Даванкова было 68, а стала ўсяго 8. Пры гэтым вызваленыя 60 галасоў пайшлі Пуціну. У яго было было 906, а стала 966.

На ўчастку №2553 у Даванкова было 74, а стала 0. А вось у Пуціна было 576, а стала 650.

Падобныя сітуацыя фіксаваліся і ў іншых рэгіёнах.

У Санкт-Пецярбургу на ўчастку №22 Даванкову налічылі 156 галасоў. А на сайце ЦВК у яго аказалася толькі 56, астатнія 100 галасоў перакінулі Пуціну.

На ўчастку №35 у Даванкова засталося толькі 18 галасоў замест 118. Астатнія прыпісалі Слуцкаму.

Расійскія актывісты спампавалі з сайта іх ЦВК звесткі пра галасаванне на 98% участкаў. Папярэдні аналіз паказвае, што колькасць анамальных галасоў за Пуціна складае 22 мільёны. Гэта бюлетэні, якія не ўкладваюцца ў матэматычную мадэль рэалістычнага размеркавання галасоў.

Чытайце таксама:

Што азначаюць 87% Пуціна для расійскай апазіцыі, свету і перспектыў Беларусі

ЦВК Расіі заявіў пра рэкордную яўку

Пуціна віншуюць з перамогай на выбарах кіраўнікі «сяброўскіх краін»

ЦВК: Пуцін перамагае на выбарах з рэкорднымі 87,33%. А ў Чачні ў яго наогул 99%

Nashaniva.com