Што вядома пра дырэктарку Ліцэя БДУ, якая прапанавала пераназваць яго ў імя Фелікса Дзяржынскага
Таццяна Мамчыц вучылася на філалагічным факультэце БДУ, але амаль адразу апынулася ў Інстытуце КДБ.
21.03.2024 / 01:28
Таццяна Мамчыц. Фота: mlyn.by
Таццяне Мамчыц 51 год, родам яна з Ліды. Бацькі ў Таццяны самыя звычайныя — маці працавала ў Лідскай раённай бальніцы, а бацька цесляром. Муж жанчыны працаваў ахоўнікам. Згодна з базамі «Кіберпартызанаў», на 2020-ы быў беспрацоўным.
У 1995-м Мамчыц скончыла філфак БДУ, але амаль адразу апынулася ў Інстытуце нацыянальнай бяспекі, дзе рыхтуюць кадэбістаў. Згодна з базамі «Кіберпартызанаў», на 2013-ы яна была начальнікам педагагічнага аддзела ўстановы.
На момант пераводу ў Ліцэй БДУ Мамчыц займала пасаду начальніцы метадычнай часткі Інстытута нацыянальнай бяспекі.
Таццяна Мамчыц. Фота: lyceum.by
Ідэя перайменавання ліцэя ў імя Дзяржынскага, імаверна, ужо даўно прасоўваецца КДБ. Увосень 2022-га ў ліцэі прайшоў конкурс «Першы сярод роўных», дзе ліцэістам прапанавалі намаляваць комікс пра Дзяржынскага, з мэтай папулярызаваць прафесію чэкіста.
Фармальна Ліцэю БДУ хочуць надаць імя Дзяржынскага па просьбе выкладчыкаў. Невядома, якія чынам былі сабраныя подпісы выкладчыкаў у падтрымку гэтай ініцыятывы і невядома, ці добраахвотна гэта адбывалася. Прынамсі да прыходу Мамчыц на пасаду такіх ініцыятываў ад іх не было.
Чытайце таксама:
Экс-дырэктар Ліцэя БДУ пра наданне імя Дзяржынскага: Духу ліцэя там ужо няма
Ліцэю БДУ збіраюцца прысвоіць імя Дзяржынскага
Біяграфія Дзяржынскага больш натхняе на бунт, чым на «ахраніцельства»