Падлеткам хочуць забараніць адкрываць рахункі ў банках

У Беларусі збіраюцца ўвесці забарону на адкрыццё рахункаў у банках падлеткам. Так плануюць знізіць колькасць махлярстваў з удзелам непаўналетніх. Пра гэта 22 сакавіка на прэс-канферэнцыі расказаў Дзмітрый Мялешка, намеснік начальніка ўпраўлення па ахове правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама.

22.03.2024 / 18:08

Фота ілюстрацыйнае

«Цяпер гэтае пытанне Міністэрствам унутраных спраў прапрацаванае і ўнесеныя змены, якія дазволяць забараніць менавіта дзецям без згоды бацькоў звяртацца ў банкі і адкрываць такія рахункі. Узрост будзе абмежаваны 18 гадамі, у адваротным выпадку павінен будзе прысутнічаць законны прадстаўнік», — растлумачыў чыноўнік.

Цяпер рахунак у банку ў Беларусі можна адкрыць з 14 гадоў (са згоды законнага прадстаўніка), з 16 гадоў — самастойна.

Чытайце таксама:

IT цягне эканоміку ўніз. Як за мінулы год змянілася сітуацыя ў сферы

Колькі каштуюць адныя і тыя ж смартфоны ў Беларусі і суседніх краінах?

Былы ўладальнік сонечнай электрастанцыі ў Магілёўскай вобласці падаў пазоў супраць Лукашэнкі і не толькі

Nashaniva.com