Што вядома пра людзей, якія напалі на «Крокус Сіці Хол»
Відавочцы апісваюць іх як «людзей у карычневым адзенні» — «ці камізэльках, ці камуфляжы».
23.03.2024 / 07:27
Пакуль дакладна не вядома, ні хто яны, ні якія іх матывы, ні дзе яны зараз, піша Бі-бі-сі.
Відавочцы апісваюць іх як «людзей у карычневым адзенні» — «ці камізэльках, ці камуфляжы». Ніхто з відавочцаў пакуль не ўдакладніў, колькі было чалавек.
Адзін мужчына сказаў, што ніхто нічога не выкрыкваў. Таксама на іх не было масак. Іншы відавочца сказаў, што твары былі закрытыя хусткамі, з-пад якіх відаць былі бароды.
Па відэа, якія з'явіліся пасля нападу на «Крокус», можна меркаваць, што іх было як мінімум трое.
Пазней Baza паведамляла, што праваахоўныя органы шукаюць «чацвярых мужчын у камуфляванай вопратцы», якія маглі схавацца з месца злачынства.
Пазней «РІА Навіны» апублікавала фатаграфію белага аўтамабіля Renault Symbol, на якім стаялі рэгістрацыйныя нумары Цвярской вобласці.
Новая газета Еўропа ідэнтыфікавала перадапошняга ўладальніка аўтамабіля. 24-гадовы мужчына заявіў, што «прыкладна тыдзень таму» прадаў машыну брату сваёй жонкі, які ў сваю чаргу заявіў, што машына патрэбная яго сябру.
Расійскія СМІ высветлілі, што машына была перафарбаваная — першапачаткова яна чорнага колеру.
Атрымалася атрымаць фатаграфію гэтага аўтамабіля, які патрапіў на дарожную камеру. У машыне былі бачныя двое мужчын, але хоць бы прыблізна разгледзець рысы твару можна толькі ў аднаго — ён у кепцы, але відаць, што валасы цёмнага колеру, у адзенні, што чымсьці нагадвае камуфляж, верагодна, са шчацінай. Ці маюць гэтыя людзі якое-небудзь дачыненне да нападу на «Крокус» — незразумела.
Пазней з'явілася інфармацыя, што сілавікі шукаюць другі аўтамабіль — Renault Fluence шэрага колеру.
Ніякіх афіцыйных пацверджанняў гэтай інфармацыі няма.
«Коммерсант» са спасылкай на праваахоўныя органы сцвярджае, што ў нападнікаў, была ваенная або страйкбольная падрыхтоўка.
Некалькі ананімных тэлеграм-каналаў напісалі, што тэрарыстаў «заўважылі» ў Бранскай вобласці, і аднаго з іх нібыта ўдалося забіць. Але немагчыма пацвердзіць гэтую інфармацыю.
Афіцыйныя расійскія органы захоўваюць маўчанне па гэтым пытанні.
Чытайце таксама:
Колькасць загінулых у выніку страляніны ў «Крокус Сіці Хол» вырасла да 62 чалавек
ЗША перадавалі Маскве даныя пра падрыхтоўку тэракта
З’явілася поўнае відэа ўцёкаў людзей з «Крокус Хола» пасля пачатку страляніны
Расійскія прапагандысты ўжо ведаюць, хто вінаваты ў тэракце
Дзмітрый Мядзведзеў адрэагаваў на тэракт у Маскве гнеўным допісам з пагрозамі Украіне