На Куйбышаўскім НПЗ пад Самарай пасля атакі беспілотніка адбыўся пажар
Ахвяр і пацярпелых няма.
23.03.2024 / 08:22
Фота: Mash
Узгаранне калоны першаснай перапрацоўкі нафты адбылося ў выніку атакі беспілотніка на АТ «Куйбышаўскі НПЗ» (Новакуйбышаўск, Самарская вобласць) ноччу ў суботу, ахвяр і пацярпелых няма, паведамілі «Інтэрфаксу» ў прэс-службе рэгіянальнага ўрада са спасылкай на губернатара Дзмітрыя Азарава.
«Сёння ноччу былі здзейсненыя атакі БПЛА на нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы рэгіёну. На Куйбышаўскім НПЗ у выніку адбылося ўзгаранне калоны першаснай перапрацоўкі нафты. Ахвяр і пацярпелых няма», — прыводзяцца ў паведамленні словы Азарава.
На месцы працуюць экстранныя службы і сілавыя ведамствы, створаны аператыўны штаб.
«Па Новакуйбышаўскім НПЗ спробу атакі ўдалося адбіць. Шкоды тэхналагічнаму абсталяванню не нанесена», — цытуе прэс-служба кіраўніка рэгіёну.
Куйбышаўскі НПЗ спецыялізуецца на выпуску маторнага паліва, уключаючы бензіны і дызельнае паліва экалагічнага стандарту Еўра-5, а таксама некалькіх дзесяткаў іншых запатрабаваных на рынку нафтапрадуктаў.
Чытайце таксама:
ЗША папрасілі Украіну спыніць атакі на расійскія НПЗ
«Расія — гэта бензакалонка з арміяй. І мы маем намер знішчыць гэтую бензакалонку»