Суд у Маскве арыштаваў чацвярых падазраваных у тэракце ў «Крокус Сіці Холе». Яны ўсе жорстка збітыя
Аднаго з падазраваных даставілі ў крэсле-каталцы з катэтарам.
25.03.2024 / 08:59
Увечары 24 сакавіка Басманны суд Масквы адправіў у СІЗА да 22 мая чацвярых падазраваных у здзяйсненні тэракту ў «Крокус Сіці Холе», паведамляе «Дождь» са спасылкай на тэлеграм-канал маскоўскіх судоў.
Далерджона Мірзоева, Рачабалізаду Саідакрамі Мурадалі, Мухамадсабіра Файзава і Шамсідзіна Фарыдуні арыштавалі па артыкуле аб тэракце. Далерджон Мірзоеў і Саідакрамі Мурадалі Рачабалізада прызналі віну ў поўным аб'ёме, сцвярджаецца ў паведамленні суда.
Мухамадсабіра Файзава даставілі ў залу пасяджэння на каталцы ў суправаджэнні дактароў. У Далерджона Мірзоева адрэзана вуха.
Паседжанне суда прайшло ў закрытым рэжыме па просьбе следчага. Следчы папрасіў аб гэтым, каб не выказаць «дзяржаўную ці іншую таямніцу» і для «бяспекі ўдзельнікаў працэсу», «у тым ліку сваякоў загінулых».
23 сакавіка ФСБ далажыла Пуціну аб затрыманні 11 чалавек, у тым ліку чацвярых тэрарыстаў, якія ўдзельнічалі ў тэракце ў «Крокусе». «Важныя гісторыі» пісалі, што фрагменты адзення стралкоў на відэа і затрыманых падазраваных супадаюць у дэталях.
Фота: «Медыязона», «Суды агульнай юрысдыкцыі горада Масквы» / Telegram
Чытайце таксама:
Сярод загінулых у «Крокус Сіці Холе» ёсць беларуска
Што вядома пра ахоўніка-беларуса Вадзіма Куліка, які знік без вестак у «Крокусе»
Героем «Крокуса» стаў 15-гадовы гардэробшчык Іслам. Ён выратаваў 100 чалавек