Свет на валаску! У ботаў новая метадычка — хваліць аўтаматчыкаў у Мінску і Лукашэнку
«Очень все правильно!» «Ребята молодцы, четко отработали!» «Батька молодец. Кто есчо так позоботится!» Боты атрымалі новыя інструкцыі пасля тэракту ў «Крокусе».
25.03.2024 / 11:56
Ілюстратыўны здымак. Фота: МУС
Боты дружна сабраліся пад паведамленнямі ў тыктоку, што пасля страляніны ў падмаскоўным «Крокусе» на ўваходах у мінскія гандлёвыя цэнтры паставілі аўтаматчыкаў, у мінскім метро ўзмоцнены меры бяспекі, а пад пільным кантролем міліцыі апынуліся таксама каталіцкія храмы ў Вербную нядзелю.
Паведамленні, якія яны пакідаюць, не вызначаюцца арыгінальнасцю. На гэты раз заданнем было хваліць Аляксандра Лукашэнку за клопат.
«Маладзец прэзідэнт», «Найлепшы прэзідэнт — наш!» — хваляць боты.
Асобныя з запісных каментатараў не ведаюць, як правільна пішацца прозвішча дыктатара Беларусі.
Другое пасланне складаецца з паведамленняў кшталту «правільна ўлады зрабілі», «беражонага бог беражэ» і «лепш перастрахавацца».
Трэцяе цэнтралізаванае пасланне — выказванне ўдзячнасці сілавікам.
Чытайце яшчэ:
«Очень образованная». Вось якая метадычка ботаў для апраўдання прызначэння Абельскай сенатаркай
«А хто ён такі?» — рэакцыя ботаў на навіны пра смерць Навальнага
Пасля тэракту ў Падмаскоўі ў гандлёвых цэнтрах Мінска паставілі аўтаматчыкаў