«Шляхамі БНР». Да Дня Волі з'явіліся некалькі цікавых праектаў

Беларускія арганізацыі, аб'яднаныя ў межах «Рэанімацыйнага пакета рэформаў», прымеркавалі да сёлетняга Дня волі запуск некалькіх праектаў. 

25.03.2024 / 17:26

1. На аплікацыі izi.travel запісалі тры маршруты «Шляхамі БНР» у Гродне, Вільні і Менску (аўдыёдарожкі, маршруты, апісанне).

Скарыстацца гэтым сэрвісам можна, паставіўшы аплікацыю і праз пошук знайшоўшы «Шляхамі БНР», альбо шукаць па гарадах.

2. Зрабілі мапу «Шляхамі БНР», на якой можна знайсці частковую інфармацыю пра гісторыка-культурную спадчыну БНР (працэс дапаўнення і ўдасканалення працягваецца), а таксама звесткі пра ўшанаванне дзеячаў БНР. 

Прэзентацыі гэтых прадуктаў запланаваныя ў 10 гарадах Еўропы і Паўднёвага Каўказа: Беластоку, Брусэлі, Брэмене, Варшаве, Гданьску, Вільні, Коўне, Клайпедзе, Тбілісі і Батумі.

Чытайце таксама:

Дзе пройдуць імпрэзы да Дня Волі. Расклад і адрасы

Сёння — Дзень Волі. 106 гадоў таму беларусы ўпершыню абвясцілі незалежнасць

Беларусы за мяжой пачалі адзначаць Дзень Волі ФОТЫ

Nashaniva.com